У Кобрыне моладзь спрабавала правесці акцыю пратэсту

2008 2008-09-29T11:00:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Кобрыне па закліку "Маладога фронту" на галоўную плошчу горада ўчора выйшлі некалькі дзесяткаў маладых чалавек. Міліцыя перакрыла  ўсе падыходы да месца правядзення акцыі пратэсту і не дала магчымасці падняць сцягі. Усе спробы прайсці на плошчу перапыняліся супрацоўнікамі міліцыі. Актывісты змаглі патрапіць на плошчу толькі к дзесяці гадзінам вечара, дзе і разгарнулі расцяжку "Байкот".

Тэлеканалу БелСАТ забаранілі рабіць здымкі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства