Барысаў: Паўтысячы бюлетэняў у скрыні для галасавання на даму

2008 2008-09-29T09:52:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнікі Зміцер Бабіцкі і Зміцер Мацельскі, якія ўваходзілі ў каманду Сяргея Салаша, незарэгістраванага кандыдата ў дэпутаты па Барысаўскай сельскай  выбарчай акрузе №63, на ўчастку №45 (сярэдняя школа №23) зафіксавалі неапраўдана вялікую колькасць бюлетэняў у скрыні для галасавання на даму. 

Па іх падліках, рэальная яўка з улікам датэрміновага галасавання на гэтым участку з агульнай колькасцю выбаршчыкаў 2814 склала не больш 30 адсоткаў. Аднак у скрыні для галасавання на даму аказалася каля паўтысячы бюлетэняў.

Назіральнікі рыхтуюць па гэтаму факту заяву ў пракуратуру.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international