Магілёў: “Дэпутат” Юшкевіч здабываў перамогу пачкамі

2008 2008-09-29T09:27:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На ўчастку для галасавання №46, выбарчай акругі №85 назіральнікі зафіксавалі падкінутыя бюлетэні.

“На дзіва я стаў сведкай выбарчага фарса, - гаворыць назіральнік ад прафсаюза РЭПам Ігар Барысаў, - cпачатку старшыня выбарчай камісіі Ларыса Дамарэнка, на дзіва, павяла сябе вельмі лагодна і без усялякіх перашкодаў прадаставіла мне ўсю неабходную інфармацыю”.

“Але калі пачалі ўскрываць урны для галасавання, то мне давялося прысутнічаць, літэральна, у метры ад стала, на якім адбываўся падлік галасоў. Побач са мной быў і назіральнік ад БРСМ, - працягвае Ігар, - калі ўскрылі ўрны для датэрміновага галасавання, на якім прагаласавала 132 чалавекі з 1253, то было бачна, што стос за праўладнага кандыдата складае каля ¼ ад іншых кандыдата ў дэпутаты. А іх на ўчастку зарэгістравана пяць чалавек”.

“Калі ж ускрылі ўрну для галасавання ў дзень выбараў, то сталі заўважны невялікія стосы бюлетэняў перагнутых папалам (колькасцю ад 6-20)” за кандыдата ў дэпутаты Юшкевіча. Такіх стосаў было мінімум 6-7. З гэтым таксама і згаджаецца і назіральнік ад БРСМ Раман. Ён мне сам перыядычна ўказываў на такія стосы бюлетэняў, якія былі разам перагнуты вельмі сумнеўным чынам. Пазней на краю стала аднекуль узяўся вялікі стос, каля 200 бюлетэняў, які паступова растусаваўся сярод іншых бюлетэняў. Гэта былі чысценькія, неперагнутыя бюлетэні, дзе стаялі галкі за спадара Юшкевіча. Гэты стос таксама бачыў і назіральнік ад БРСМ Раман. Такіх стосаў магло быць некалькі, бо падчас назірання не магчыма было сачыць за ўсім складам камісіі адначасова”, - працягвае Ігар Барысаў.

“Калі я задаў аднаму члену камісіі пытанне, як можа быць у ўрне для галасавання складзены стос папалам колькасцю, напрыклад, шэсць бюлетэняў то ён сказаў што такога быць не можа, але потым пагаварыў з іншым членам камісіі і сказаў, што гэта прыйшла вялікая сям’я галасаваць, дзе адзін з членаў сям’і сабраў усе бюлетэні, перагнуў іх папалам і укінуў іх у ўрну. Я саркастысна заўважыў, што такіх шматдзетных сем’яў было мінімум 6-7 і ў астатніх дзяцей было значна больш, пасля чаго член камісіі не сказаў больш ні слова”, - гаворыць назіральнік.

Раман адзначыў, што чуў пра тое, што выбары адбываюцца такім чынам, але цяпер пераканаўся ў гэтым на ўласным прыкладзе і заявіў, што сам больш ніколе не пойдзе на галасаванне. Акрамя гэтага ён адзначыў, што бачыў як некалькі сябраў камісіі падыйшлі да ўрны, закрылі яе сваімі целамі і пачалі туды нешта ўкідваць.

“У канцы галасавання, - падсумоўвае Ігар, - члены камісіі дасталі ўжо напісаныя загадзя пратаколы з вынікамі галасавання і толькі ўпісалі туды дадзеныя і распісаліся. Трэба адзначыць, што перад гэтай выніковай працэдурай члены камісіі шукалі сцірку і ёсць вялікае падазрэнне ў тым, што ў адным з пратаколаў алоўкам стаялі неабходныя лічбы, якія былі сцёртыя і запісаны наноў чарнілам”.

Падлік галасоў праходзіў вельмі хутка. Камісія справілася з гэтай праблемай недзе за 45 хвілін. У выніку на ўчастку з пяцікратным адрывам ад свайго бліжэйшага апазіцыйнага апанента Алеся Сілкова перамог Аляксандр Юшкевіч.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international