viasna on patreon

Ніхто з беларускіх апазіцыянераў не прайшоў у парламент - Л.Ярмошына

2008 2008-09-29T09:21:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Ніхто з беларускіх апазіцыянераў не прайшоў у склад Палаты прадстаўнікоў, заявіла на прэс-канферэнцыі старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Пасля агучаных ёю лічбаў па 100 акругах з 110 журналісты задалі пытанне, ці правільна яны разумеюць, што ніхто з апазіцыянераў не прайшоў у парламент. "Абсалютна правільна, ніхто з прадстаўнікоў апазіцыі не прайшоў", пацвердзіла Л.Ярмошына.

Паводле дадзеных, прыведзеным кіраўніком Цэнтрвыбаркама, лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька набраў 9,7% галасоў выбаршчыкаў, прадстаўнік БСДП(Г) Ігар Рынкевіч 15%, Лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін - 15,6%, Вольга Казуліна - 8,6%, Аляксандр Міхалевіч - 14%, Людміла Гразнова - 10,6%, дэпутат парламента Вольга Абрамова, якую называюць прадстаўніком канструктыўнай апазіцыі, набрала 24%.

Сярод абраных дэпутатаў Л.Ярмошына назвала дзеючых дэпутатаў парламента Алега Вялічку, Анатоля Ваньковіча, Яўгенія Казімірчыка, Уладзіміра Здановіча.

Абраныя таксама дэпутаты Сяргей Сямашка, Уладзімір Адашкевіч, Аляксандр Шаўко, Уладзімір Кужанаў, Міхаіл Русы, Раіса Ціханская, Валянціна Кавалёва, Сяргей Маскевіч, Міхаіл Орда, Таццяна Голубева, Уладзімір Гумінскі, Таццяна Асмалоўская, Алег Сакадынец, Аляксандр Юшкевіч, Галіна Юргялевіч, Ігар Карпенка, Раман Кораб, Генадзь Давыдзька, Анатоль Паўловіч і іншыя.

Абраныя шматлікія прадстаўнікі мясцовай вертыкалі: старшыня Віцебскага аблвыканкама Ўладзімір Андрэйчанка, ягоны намеснік Пётр Южык, намкіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Папкоў, намстаршыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Глаз, старшыня Шклоўскага райвыканкама Валерый Іваноў і іншыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства