У Баранавічах і Жлобіне раздзельнага падліку галасоў няма

2008 2008-09-28T20:52:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

Як паведаміў назіральнік Алесь Слабадзін, які назірае на Гарадзішчанскім  выбарчым участку № 1 Баранавіцкай сельскай акругі № 7, парушэнні Выбарчага кодэксу РБ пачаліся адразу пры пачатку падліку галасоў. Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Мікалай Грынюк даў загад: адкрыць усе скрыні і высыпаць на стол бюлетэні адразу з усіх скрыняў. Калі наглядальнік запатрабаваў праводзіць раздзельны падлік галасоў, як таго патрабуе заканадаўства, старшыня камісіі адказаў: “Ад нас гэтага не патрабуюць”.

 

На шасці ўчастках Жлобінскай выбарчай акругі № 40, дзе прысутнічаюць назіральнікі ад ПКБ, камісіі адмаўляюцца праводзіць раздзельны падлік бюлетэняў. Бюлетэні са скрыняў датэрміновага галасавання сябры камісій выкладаюць у агульны стос разам з бюлетэнямі выбаршчыкаў, якія галасавалі ў дзень выбараў і на даму.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international