Віцебск: Выніковыя пратаколы ўчастковых камісій спачатку патрапяць у кабінеты кіраўнікоў выканкама

2008 2008-09-28T20:34:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Акруговая камісія па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №18 да сённяшняга дня размяшчалася ў школе №45. 28 верасня, пасля абеду, без тлумачэння прычын, без паведамлення ў сродках масавай інфармацыі (у абласных і гарадскіх газетах пра перадыслакацыю камісіі не гаварылася) акруговай камісіі на звыклым месцы ўжо не было. Знайшлася яна за межамі выбарчай акругі ў будынку адміністрацыі Першамайскага раёна г.Віцебску.

Мэта пераезду -- змяніць шлях старшыняў участковых камісій з пратаколамі галасавання. Зараз яны будуць патрапляць у акруговую камісію праз кабінет кіраўніка адміністрацыі або галоўнага раённага ідэолага.

Аналагічна забралі пад крылца і акруговую камісію па Віцебскай-Горкаўскай акрузе №17. Забралі з будынка, размешчанага ў ста метрах ад раённай адміністрацыі. Мэта тая жа: змяніць маршрут вынікаў галасавання -- накіраваць у акруговыя камісіі пратаколы галасавання праз кабінеты кіраўнікоў адміністрацыі Першамайскага раёна.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international