Галоўнага рэдактара часопіса “Магазын польскі” Андрэя Пачобута прымусам даставілі ў пастарунак.

2005 2005-06-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 чэрвеня а 8-й раніцы ў прыватную кватэру, дзе пражывае ведамы гарадзенскі журналіст, рэдактар польскамоўнага часопісу “Магазын польскі” Андрэй Пачобут з’явіўся нарад міліцыі. Журналіст і грамадскі актывіст быў дастаўлены ў міліцэйскі аддзел мікрараёну Дзевятоўка. Рэч у тым, што Андрэя Пачобута выклікалі ў гэты пастарунак у панядзелак. Аднак позва ў аддзел была перададдзена неналежным чынам, на рукі асабіста Пачобут нічога не атрымливаў.
У Дзевятоўскім аддзеле міліцыі дазнавацель Натальля Гайдаш паведаміла журналісту і актывісту Саюзу Палякаў у Беларусі Андрэю Пачобуту, што на яго паступіла скарга ад грамадзяніна Тадэвуша Кручкоўскага. Той спасылаўся на абразлівыя публікацыі Андрэя Пачобута ў дачыненні да Кручкоўскага, называючы пры тым журналіста галоўным рэдактарам электроннага сайту “Пагоня”, што не адпавядае рэчаіснасці. Даваць паказаньні Андрэй Пачобут адмовіўся, пасля чаго быў адпушчаны.
Апошнімі днямі ціск на актывістаў Саюзу палякаў узмацніўся. Так ажно 15 асобаў па тэлефоне выклікалі ў АБЭЗ (Адддзел барацьбы з эканамічнай злачыннасьцю).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international