Белаазёрск: З выбарчага ўчастка выдалена давераная асоба

2008 2008-09-28T18:40:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

З выбарчага ўчастка №16, які размешчаны ў будынку сярэдняй школы №3 Белаазёрску (Бярозаўская выбарчая акруга №9) быў выдалены назіральнік, давераная асоба Юрася Губарэвіча – Ігар Салавей.

Па словах Салаўя, ён некалькі разоў рабіў заўвагі сябрам камісіі пра парушэнні. Напрыклад, наконт таго, што сябры камісіі тлумачылі, за каго трэба галасаваць, або калі сябра камісіі пайшла ў кабіну для галасавання да выбаршчыка. Апошняй кропляй для старшыні камісіі, дырэктара сярэдняй школы №3 Марыны Юрэні, стала тое, што Салавей у прагаласаваўшай жанчыны папрасіў паказаць дакумант, на аснове якога быў выдадзены бюлетэнь. Пасля чаго старшыня камісіі папрасіла Салаўя пакінуць участак. На думку кіраўніка штаба Юрася Губарэвіча – Зміцера Трэцяка – у дзеяннях Салаўя не было парушэння выбарчага заканадаўства. Выбаршчыцы быў выдадзены бюлетэнь па пропуску на працу, а ён не з’яўляецца дакумантам, які сведчыць асобу. Юрась Губарэвіч будзе падаваць скаргу старшыні Бярозаўскай акруговай камісіі №9 на незаконныя дзеянні старшыні ўчастковай камісіі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international