Валер Леванеўскі патрапіў у турэмны шпіталь

2005 2005-06-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадзенскі прадпрымальнік Валер Леванеўскі пасьля галадоўкі патрапіў у турэмны шпіталь Івацэвіцкай калёніі. Леванеўскі галадаў ад 1 чэрвеня больш за тыдзень, пратэстуючы супраць умоваў утрыманьня пад вартай. Як паведаміў Радыё Свабода сын Валерыя Леванеўскага Уладзімір, ягоны бацька адчувае болі ў сэрцы і праходзіць курс лячэньня.

Нагадаем, што лідэр страйкаму прадпрымальнікаў Валерый Леванеўскі і яго намеснік Аляксандр Васільеў былі абвінавачаныя судом у зьнявазе прэзыдэнта. 7 верасьня 2004 году суд Ленінскага раёну Горадні прыгаварыў Леванеўскага і Васільева да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. У той жа месяц праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" асудзіла прыгавор Леванеўскаму і Васільеву і прызнала іх вязьнямі сумленьня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international