Зняць плакаты мэра не паднялася рука

2008 2008-09-28T18:13:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гародня

Як паведаміў кандыдат у дэпутаты па Гарадзенскай занёманскай акрузе №49 Сяргей Кузмянок, у дзень выбараў за старшыню гарвыканкама Аляксандра Антоненку працягваецца агітацыя. Прыкладам, у СШ № 20 у дзень выбараў вісіць агітацыйная прадукцыя Антоненкі. Хіба што ў старшыні ўчастковай камісіі не паднялася рука сарваць плакаты мэра гэтак жа, як гэта ён зрабіў з плакатамі апазіцыйных кандыдатаў.

Магілёў

Колькасць агітацыйных матэрыялаў за праўладных кандыдатаў, якая засталася з часоў агітацыйнай кампаніі, значна перавышае колькасць матэрыялаў дэмакратычных кандыдатаў. Праваабаронца Аляксей Колчын адзначае, што згодна з Выбарчым кодэксам тыя плакаты, якія былі вывешаны непасрэдна да дня выбараў, могуць вісець на сваіх месцах.

“Пасля таго, як я аб’ездзіў шэраг разнастайных месцаў у Магілёве, - гаворыць Аляксей, - я заўважыў, што колькасць агітацыйных матэрыялаў за праўладных кандыдатаў, якія засталіся вісець з перыяда агітацыйнай кампаніі, проста астранамічна перавышае колькасць плакатаў за дэмакратычных кандыдатаў”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international