Гомель: Спіс па галасаванні на даму складаўся без заявак выбаршчыкаў

2008 2008-09-28T17:55:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік на ўчастку №8 па 35-й Гомельскай-Прамысловай акрузе Анатоль Паплаўны стаў сведкам таго, што спіс для галасавання па месцы знаходжання выбаршчыкаў быў складзены камісіяй загадзя.

У 11.00 я запытаўся ў старшыні камісіі, колькі выбаршчыкаў занесена ў спіс па галасаванні на даму. Мне адказалі, што больш за 200. Гэта пры тым, што датэрмінова прагаласавала на гэтым участку толькі 225 чалавек.

Паводле словаў назіральніка А. Паплаўнага, ён накіраваўся з сябрамі камісіі да выбаршчыкаў, якія нібыта пажадалі прагаласаваць на даму. Калі яны прыходзілі да “спісачных” асобаў, некаторыя з іх былі шчыра здзіўленыя з’яўленню групы са скрыняй для галасавання. А некаторыя ўвогуле пыталіся: “Што здарылася? Якія выбары?”

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international