Віцебск: Пераразлік пры падліку галасоў

2008 2008-09-28T17:48:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Далікатная сітуацыя склалася ў Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе № 19, на выбарчых участках № 21 і № 22. Адзначым, што выбарчы ўчастак № 21 размешчаны ў клінічнай лякарні, выбарчы ўчастак № 22 - у воінскай частцы № 52400.  На выбарчым участку № 21 галасы размеркаваліся наступным чынам: Ігар Каныгін - 2, Андрэй Левінаў - 3, Сяргей Сямашка - 148, супраць усіх - 2.

 

Па выбарчым участку № 22 былі прыведзеныя наступныя лічбы: Ігар Каныгін - 6, Андрэй Левінаў - 5, Сяргей Сямашка - 313, супраць усіх - 10.

 

Пасля атрымання вынікаў мы наведалі клінічную лякарню. З 10 апытаных 8 чалавек расказалі, што яны аддалі свае галасы за Андрэя Левінава, 2 адмовіліся адказваць на пастаўленае пытанне.

 

У воінскай частцы вайскоўцы (21 чалавек) растлумачылі, што ўсе яны прагаласавалі за "свайго" дэсантніка Левінава, які праходзіў службу менавіта ў гэтай ваеннай частцы.

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international