Баранавічы: Пяць дзён скрыню апячатвала неўпаўнаважаная асоба

2008 2008-09-28T17:43:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Толькі сёння, 28 верасня, выявілася, што сябра камісіі № 15 Баранавіцкай выбарчай акругі № 5 Ірына Іванюшкіна 5 дзён падчас папярэдняга галасавання ўводзіла ў зман назіральнікаў Мікалая Севярцава і Яўгена Даўгіловіча.

Згодна з рашэннем Цэнтрвыбаркама, падчас датэрміновага галасавання менавіта старшыні ўчастковых выбарчых камісій павінны кожны дзень у 19-00 заклейваць шчіліну для ўкідвання бюлетэней у выбарчых скрынях белым лістом паперы, на якім павінны прастаўляць подпісь старшыня ўчастковай камісіі, а таксама адзін з сябраў камісіі. А кожную раніцу ў 10-00, адчыняючы выбарчы ўчастак, старшыня камісіі павінен выдаліць гэты ліст са скрыні. Гэтую працу за старшыню якраз і выконвала сп. Іванюшкіна, сказаўшы назіральнікам, што яна намеснік старшыні камісіі. Тут патрэбна дадаць, што спісы старшыняў камісіяў, іх намеснікаў і сакратароў у Баранавіцкай прэсе не былі надрукаваныя, хаця неаднаразова аб гэтым прасілі кандыдаты ў дэпутаты. Ды ў спіс дзяжурстваў, які быў вывешаны ў памяшканні для датэрміновага галасавання,  яна была ўключана на кожны дзень.

Толькі сёння, 28 верасня, высветлілася, што Ірына Іванюшкіна -- шараговы сябра камісіі, і падпісваць за старшыню ўчастковай камісіі лісты для заклейвання шчыліны для ўкідвання ў скрыню выбарчых бюлетеняў, яна не мела права.  

Назіральнікі рыхтуюць заяву аб гэтым парушэнні ў акруговую выбарчую камісію.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international