Зноў правакацыі супраць Саюзу палякаў

2005 2005-06-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гарадзенскай абласной друкарні пачалі друкаваць несапраўдны наклад газэты Саюзу палякаў “Glos znad Niemna”. Галоўны рэдактар газэты Анджэй Пісальнік даведаўся пра гэта і запатрабаваў ў друкарні дакумэнты, якія датычаць гэтага нумару “Glosa...”. Выявілася, што газэта паступіла без накладных папераў, а подпіс рэдактара, які падпісаў яе да друку — неразборлівы.

Спадар Пісальнік паехаў у Кастрычніцкі райаддзел міліцыі і напісаў заяву аб тым, што газэта незаконна друкуецца людзьмі, якія не працуюць у рэдакцыі, прычым на паперы, якая належыць Саюзу палякаў.

У абласной друкарні дагэтуль адмаўляюцца друкаваць нумар, падрыхтаваны рэдакцыяй “Glosa znad Niemna”. Аднак на мінулым тыдні быў выпушчаны нумар газэты бяз подпісу рэдактара, гэты нумар нават трапіў у шапікі. Газэту выпускае групоўка былога старшыні СПБ Тадэвуша Кручкоўскага, якога падтрымліваюць улады. Адначасова ўлады не прызнаюць новае кіраўніцтва Саюзу палякаў, якое абралі дэлегаты апошняга—6-га зьезду гэтай грамадзкай арганізацыі. Спадара Кручкоўскага праўленьне Гарадзенскай гарадзкой арганізацыі СПБ выключыла са сваіх шэрагаў, але ён працягвае дзейнічаць, карыстаючыся падтрымкай уладаў, і зьбіраецца праводзіць новы зьезд, паведамляе «Радыё Свабода”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international