Цуд у Мазыры: у дзень, калі агітаваць нельга, нарэшце з’явіліся стэнды

2008 2008-09-28T17:39:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля таго, як назіральнікам Уладзімірам Целяпуном былі накіраваны скаргі старшыні Мазырскага райвыканкама Лісу А.В. і гарадскую пракуратуру аб невыкананні Рашэння райвыканкама па абсталяванні месцаў для размяшчэння агітацыйнай друкавай прадукцыі, звяршыўся першы цуд – 28.09.2008 г. стэнды  ўжо усе стаялі! 

У дзень галасавання, калі агітацыя ўжо скончылася! Аднак многія з іх яшчэ не пафарбаваны.

Другі цуд: Уладзіміра Целяпуна на 18 гадзінаў запрашаюць у пракуратуру, каб уручыць адказ на яго заяву аб праверцы выкарыстання сродкаў, магчыма выдаткаваных на выраб гэтых стэндаў. Выклікаюць таму, каб укласціся ў  вызначаны Законам тэрмін даць адказ!!!  Гэта ўжо іншая спарава, якім ён будзе, гэты адказ, таму што а 12 гадзіне тэлефанаваў пракурор Судас і перапрашаў, - за тры дні немагчыма праверыць усю бухгалтэрыю.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international