Справу Сяргея Скрабца будзе весьці новы сьледчы

2005 2005-06-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта Радыё Свабода 20 чэрвеня паведаміў Андрэй Ліванаў -- сьледчы Берасьцейскай пракуратуры. Паводле яго, гэта выклікана тым, што справу былога дэпутата запатрабавала да сябе рэспубліканская пракуратура.

Сьледчы Ліванаў кажа, што пакуль ня мае інфармацыі пра тое, што экс-дэпутат пачаў выходзіць з галадоўкі, якую ён распачаў ад часу зьняволеньня 15 траўня. Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла зьвярнулася да Сяргея Скрабца з просьбай спыніць галадоўку. Аналягічны зварот прыняла й кіраўніцтва Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Сьледзтва лічыць, што былы дэпутат падбухторваў жыхара горада Бяроза даць хабар 30 тысяч даляраў супрацоўнікам Берасьцейскіх пракуратуры і абласнога суду, каб тыя паспрыялі вынясеньню апраўдальнага прысуду жыхару вёскі Альшаны Пінскага раёну Грыбу. Пазьней той быў асуджаны на 24 гады пазбаўленьня волі за цяжкія злачынствы. У гэтай вёсцы жывуць родныя жонкі Сяргея Скрабца.

Сяргей Скрабец летам 2004 году ўдзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў, якія патрабавалі дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства. Летась у кастрычніку ён зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі з просьбай аб палітычным прытулку, аднак атрымаў адмову. Сёлета ў красавіку Беларускае тэлебачаньне паказала сюжэт, у якім сьцьвярджалася, што спэцслужбы затрымалі кур’ера, які вёз з Вільні 200 тысячаў даляраў – нібыта для фінансаваньня палітычнай дзейнасьці Сяргея Скрабца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international