Магілёў: Назіральніка спрабуюць выдаліць з участка

2008 2008-09-28T16:53:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Складанне акта аб правапарушэнні назіральнікам – з’яўляецца перашкодай для працы камісіі. Так адрэгаваў старшыня ўчастковай выбарчай камісіі №98 86-й выбарчай акругі на акт аб правапарушэнні, які склаў назіральнік Андрэй Двігун.

“Мне адмовіліся даваць дадзеныя аб ходзе выбарчага працэса, - кажа назіральнік Андрэй Двігун, - пасля чаго я склаў на іх акт аб правапарушэнні, бо выбары павінны праходзіць адкрыта і галосна. Другі акт аб парушэннях я склаў у сувязі з тым, што мне зноў не далі дадзеныя і на ўчастку прысутнічалі староннія людзі. Пад староннімі людзьмі я маю на ўвазе дырэктара завода поліэфірных ніцяў спадара Гарадзецкага, які некалькі разоў падчас выбараў наведваў гэты выбарчы участк”.

Трэба адзначыць, што гэты ўчастак складаецца выключна з рабочага калектыву завода поліэфірных ніцяў.

“Пасля гэтага старшыня камісіі сказаў, што я сваімі актамі перашкаджаю працы выбарчай камісіі і папрасіў супрацоўніка міліцыі вывесці мяне з участка, - гаворыць Андрэй, - але я звярнуўся да іншых назіральнікаў з просьбай заступіцца за мяне і яны мяне падтрымалі, сказаў што я паводжу сябе адпаведна сваім функцыям назіральніка прыстойна, пасля чаго старшыня камісіі рэціраваўся”.

Акрамя гэтага Андрэй Двігун адзначае, што яўка пакуль правалена і складае ўсяго каля 30%.

“Са звестак, што мы атрымалі ад старшыні камісіі – датэрмінова прагаласавала 401 чалавек, а ў дзень галасавання мы налічылі каля 300. Гэта пры тым, што на ўчастку зарэгістравана 2160 чалавек. У акруговай выбарчай камісіі мне паведамілі, што прагаласавала на гэтым выбарчым участку 51% выбаршчыкаў”, - гаворыць Андрэй Двігун.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international