Ліквідаваны вядомы наваполацкі рэсурсовы цэнтар “Усяслаў Чарадзей”.

2005 2005-06-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляе сайт http://www.belngo.info

Віцебскі абласны суд вырашыў, што недзяржаўная арганізацыя мусіць быць пазбаўленая рэгістрацыі, бо “не знаходзіцца па сваім юрыдычным адрасе”.

Праблемы з “прапіскай” у “Усяслава Чарадзея” пачаліся з моманту перарэгістрацыі ў 1999 годзе. Недзяржаўная арганізацыя фармальна пазбавілася свайго юрыдычнага адрасу ў будынку Цэнтру рамёстваў і нацыянальнай культуры. Раней кіраўніцтва гэтай установы не было супраць рэгістрацыі на сваёй тэрыторыі адрасоў НДА. Але, па словах Васіля Храмцова, старшыні грамадзкага аб’яднаньня культурна-асьветніцкіх ініцыятыў “Ўсяслаў Чарадзей”, на аддзел культуры Наваполацкага гарвыканкаму націснулі зьверху — быў атрыманы загад болей не дазваляць НДА мець юрадрасы ў Цэнтры рамёстваў.

Аднавіць “прапіску” на старым месцы ці знайсьці яе ў іншым памяшканьні аказалася немагчымым. “У гарвыканкаме афіцыйна гарантавалі, што нам пакінуць юрыдычны адрас па вуліцы Паркавай, 1 — у Цэнтры рамёстваў, — распавядае В. Храмцоў. — Насамрэч свае абяцаньні ўлада ня выканала. Мы пастаянна зьвярталіся да гарадзкой адміністрацыі са скаргамі, у якіх прасілі выдзеліць нам абяцанае памяшканьне ці нейкія іншыя плошчы, дзе мы маглі б плаціць па льготным тарыфе. “Усяслаў Чарадзей” апынуўся ў сытуацыі, якая выгодная нашаму недэмакратычнаму рэжыму, калі моцнае грамадзкае аб’яднаньне можна зачыніць”.

Тымчасам упраўленьне юстыцыі некалькі разоў рабіла папярэджаньні, нагадваючы НДА пра адсутнасьць юрыдычнага адрасу. Нарэшце кіраўнік упраўленьня Пранік падаў заяву ў суд аб ліквідацыі “Ўсяслава Чарадзея”.

“Я даведаўся пра гэта за дзень да разгляду справы. Мне патэлефанавала судзьдзя Матушайкес і паведаміла, што трэба зьявіцца на паседжаньне. Я адмовіўся. Які сэнс ісьці на гэты фарс, калі й так ясна, што ўлады зрабілі ўсё, каб пазбавіць рэгістрацыі нашу арганізацыю, і вынік паседжаньня ня цяжка прадказаць?” — гаворыць В. Храмцоў.

7 чэрвеня суд прыняў рашэньне ня толькі пра ліквідацыю арганізацыі. Было вырашына, што “Усяслаў Чарадзей” павінен аплаціць паслугі Фэміды — 127500 рублёў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international