Гародня: “Назіральнік” ужо даў справаздачу пра дэмакратычнасць падвядзення вынікаў галасавання

2008 2008-09-28T16:22:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svistun-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік Максім Губарэвіч змог зрабіць копію ўнікальнага па сваёй сутнасці дакумента – “Акта правядзення галасавання”, які захоўваецца ў старшыні ўчастковай камісіі ўчастка для галасавання №19 Гродненскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №50 Турковіча А.В.

Назіральнік І.Г. Свістун дае справаздачу: “Прысутнічала пры пламбіраванні і апячатванні скрыняў для галасавання, назірала за выдачай бюлетэняў і актыўным ходзам галасавання.

У ходзе назірання за правядзеннем галасавання парушэнняў выяўлена не было. Выбары прайшлі ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь. Прысутнічала да завяршэння правядзення вынікаў галасавання”.

Пад “Актам” стаіць подпіс назіральніка.

Копія дакумента зроблена ў 14.50. Да завяршэння выбараў болей за 5 гадзінаў, а да падвядзення вынікаў -- і таго болей. 

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international