Мінская гарадская пракуратура на месяц працягнула сьледства па крымінальнай справе ў адносінах, намесьніка старшыні Беларускага Хельсінскага камітэту Гары Паганяйлы.
16.06.2005.
Гары Паганяйлу падазраюць у паклёпе на прэзыдэнта і іншых высокіх службовых асобаў.Такія падазрэньні узьніклі пасьля інтэрвію Гары Паганяйлы швэдзкаму тэлебачаньню, у якім ён ня выключыў датычнасьці Аляксандра Лукашэнкі ды іншых высокіх чыноўнікаў да зьнікненьня палітычных апанэнтаў. Гэтую крымінальную справу пракуратура расьсьледуе зь лістапада 2004 году, нагадвае «Радыё Свабода”.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








