Гомельшчына: Камісіі падрабляюць яўку

2008 2008-09-28T15:35:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дадзеныя некаторых участковых камісіій перавышаюць дадзеныя доўгатэрміновых назіральнікаў па яўцы выбаршчыкаў. Часам да 500 чалавек.

Гомельскія назіральнікі кантралююць галасаванне на 53 участках па вобласці. 29 кантрольных участкаў знаходзіцца ў Гомелі.

27 верасня ў Жлобіне камісія № 14 налічыла 715 прагаласаваўшых, аднак назіральнік бачыў толькі 164. Адкуль узяліся яшчэ 500 чалавек -- пакуль невядома.

На 262 чалавекі розняцца дадзеныя камісіі ўчастка №11 у Гомельскай-Навабеліцкай акрузе. Камісія кажа пра 454 чалавекі, назіральнік – пра 192.

Па падліках камісіі 17-га ўчастка 34-й акругі, датэрмінова прагаласавала 504 чалавекі. Назіральнікі налічылі 194.

Страшыня камісіі ўчастка №10 Гомельскай-Цэнтральнай акругі кажа, што 764 выбаршчыкі прагаласавалі датэрмінова. Назіральнік налічыў 574 чалавека.

Ёсць несупадзенні і на Гомельскай-Сельскай акрузе. Так, 37-я камісія сцвярджае, што прыйшлі на датэрміновае галасаванне 458 выбаршчыкаў, а назіральнік – 392. 39-я камісія гэтай жа акругі дае лічбу 318, а назіральнік – 288.

На ўчастку №27 у Гомельскай-Савецкай акрузе №34 лічбы назіральніка і камісіі супадалі да 26 верасня. Пакуль назіральніка Процку не змяняў іншы. Увечары 26 верасня камісія кажа, што агулам прагаласавла 106 выбаошчыкаў. Раніцой 27 верасня іх колькасць вырасла да 200.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international