Менск: На выбарчых участках нешматлюдна, але колькасць прагаласаваўшых "зашкальвае"

2008 2008-09-28T15:20:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У асноўны дзень выбараў участкі для галасавання ніяк нельга назваць шматлюднымі. Колькасць грамадзянаў, што прыйшлі сёння аддаць свае галасы, падлічваецца дзесяткамі. Але паводле інфармацыі ўчастковых камісіяў, іх чамусьці сотні.

Па словах назіральнікаў, калі за пэўны час прысутнасці на выбарчых участках ім даводзіцца налічыць дзесьці 20 – 30 прагаласаваўшых, то сябры камісіі  за той жа прамежак часу выводзяць зусім іншыя лічбы – на 300 – 500 чалавек больш. Такую карціну сёння можна назіраць, напрыклад, на ўчастках 107-ай Усходняй і 100-ай Ясенінскай выбарчых акругаў.

Такім чынам, назіраецца цалкам адваротная тэндэнцыя. Калі падчас датэрміновага галасавання сябры ўчастковых камісіяў яўна заніжалі колькасць прагаласаваўшых выбаршчыкаў, сёння гэтыя лічбы вельмі завышаюцца.

Да таго ж, на адным з участкаў Ясенінскай акругі назіральнік падлічыў, што колькасць бюлетэняў для галасавання не адпавядае колькасці непрагаласаваўшых грамадзянаў у спісе: не хапае каля 200 бюлетэняў. Ён паведаміў пра сваю выснову назіральніку ад АБСЕ. На што той адказаў, што назіраў такую сітуцыю яшчэ ўчора амаль на ўсіх участках гэтай выбарчай акругі.

Такім чынам, з'явіліся дадатковыя падставы, каб сцвярджаць, што падчас датэрміновага галасавання бюлетэні ў урны падкідваліся. А на сёння справа засталася невялікая – "падагнаць" спісы выбаршчыкаў пад патрэбную колькасць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international