Дзе падзеліся скрыні для датэрміновага галасавання?

2008 2008-09-28T15:17:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гародня

У Гародні на участку №4 Гродзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі назіральнікі пабачылі, што на ўчастку няма скрыні для датэрміновага галасавання. На рэзоннае пытанне да старшыні камісіі, дзе зараз знаходзіцца гэтая скрыня, той адказаў, што яна захоўваецца ў ягоным кабінеце ў сейфе. Колькі скрыня знаходзіцца без кантролю і ці сапраўды яна ў сейфе ці ў нейкім іншым месцы -- ніхто не ведае, бо скрыню назіральнікам так і не паказалі, а на ўчастку яна не з’явілася.

Горкі

На ўчастку №8 Горацкай акруговай выбарчай камісіі №81 старшыня камісіі, супрацоўнік райвыканкама Іосіф Булаш, адмовіўся паказаць назіральніку Ілле Заранку, дзе знаходзіцца ўрна з бюлетэнямі датэрміновага галасавання. На ўчастку яна адсутнічае.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international