Маларыта: Пячатка на скрыні для датэрміновага галасавання за ноч змяніла свой выгляд

2008 2008-09-28T14:06:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік Уладзімір Малей паведаміў, што ён зафіксаваў факт змянення адбітку пячаткі на урне, што ўстаноўлена на выбарчым участку №65 Брэсцкай-Мухавецкай выбарчай акругі №4.

Назіральнік звярнуўся з заявай у пракуратуру, дзе яе разглядаць адмовіліся, спаслаўшыся на тое, што пракурор захварэў. Уладзімір Малей звярнуўся па дапамогу да сябра акруговай камісіі Людзмілы Дзенісенка (КПБ), але яна таксама адмовілася пачаць разбіральніцтва , адзначыўшы, што дастаткова заявы.

Уладзімір Малей зрабіў фотаздымкі на мабільны тэлефон. Есць акт, падпісаны сябрамі камісіі. Назіральнік спрабуе звярнуцца ў РАУС. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international