Выбаршчыкам указваюць на "ўзорных" кандыдатаў

2008 2008-09-28T13:57:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Узоры бюлетэняў для галасавання – больш чым проста прыклады парадку запаўнення. Пасродкам гэтых нібыта тыповых паперак, вывешаных на ўсіх выбарчых участках, грамадзянам "падказваюць", за каго варта галасаваць.

Ва ўзорах бюлетэняў, якія могуць лічыцца сапраўднымі, "птушачкі" стаяць насупраць прыдуманых прозвішчаў, але гэта толькі на першы погляд. Бо іх прататыпамі з'яўляюцца цяперашнія дэпутат Палаты прадстаўнікоў і іншыя праўладныя кандыдаты.

Менск

Адміністрацыя Кастрычніцкага раёна пайшла ў гэтай справе нават далей - мабыць, каб выбаршчыкі з'яўляліся на ўчасткі падрыхтаванымі загадзя. Узоры бюлетэняў з "падказкай" былі надрукаваныя ў адным з вераснёўскіх нумароў газеты "Минский меридиан".

 Так, напрыклад, ва ўзоры бюлетэня па Кастрычніцкай акрузе значацца: Бачуля Аляксандр Васільевіч (прататып - Бакулін Алег Віктаравіч), Карлаў Аляксандр Маркавіч (прататып - Казлоў Аляксей Максімавіч) і Утрас Дзяніс Ігнатавіч (прататып - Ус Дзмітрый Іванавіч). Звесткі пра кандыдатаў таксама падабраныя адпаведна рэчаіснасці. Напрыклад, пра Карлава (то бок Казлова) значыцца, што ён "намеснік дырэктара вытворчага аб'яднання "Інтэфарм" (то бок "Інтэграл").

Ва ўзорах бюлетэняў, якія могуць лічыцца сапраўднымі, "птушачкі" стаяць насупраць прозвішчаў, прататыпамі якіх з'яўляюцца цяперашнія дэпутат Палаты прадстаўнікоў Корап і намеснік гендырэктара НВА "Інтэграл" Казлоў. Ва ўзоры несапраўднага бюлетэня тым жа спосабам указалі на непажаданага кандыдата – Бакуліна.

Дарэчы, па заўвагах не толькі назіральнікаў, але і саміх выбаршчыкаў, на некаторых участках узоры бюлетэняў, якія будуць лічыцца несапраўднымі, адсутнічалі як падчас датэрміновага галасавання, так адсутнічаюць і сёння.

Бабруйск 

На выбарчым ўчастку №29, які размешчаны на бульвары Маладзёжным і ўваходзіць у межы Бабруйскай-Ленінскай выбарчай акругі, вывесілі ўзорны бюлетэнь галасавання,у якім “птушка” ў графе “за” стаіць супраць прозвішча, вельмі падобнага на прозвішча праўладнай кандыдаткі Алены Шамаль і якраз у тым месцы, дзе ў сапраўдным бюлетэні размешчана яе прозвішча.

-- Хутчэй за ўсё гэты плакат вывесілі толькі сёння, бо раней назіральнікі яго не бачылі, - адзначае незалежная кандыдатка, якая балатуецца па гэтай жа акрузе Алена Мядзведзева. – Мы прывялі на ўчастак старшыню камісіі і ўказалі на парушэнне. Зараз “птушку” замазалі, і паставілі яе ў графе “супраць усіх”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international