Магілёў: Старшыня камісіі называе розныя лічбы аб колькасці прагаласаваўшых датэрмінова

2008 2008-09-28T11:33:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральніку Алесю Паплыку не давалі звесткак, пакуль ён не патэлефанаваў у Цэнтрвыбаркам. 

“Сёння з самага ранку, - адзначае Алесь, - я спрабаваў атрымаць звесткі аб колькасці выбаршчыкаў, якія зарэгістраваны на маім 54-м выбарчым участку 85-й выбарчай акругі і колькасць людзей, якія прагаласавалі датэрмінова, але сябры выбарчай камісіі ўсялякім чынам утойвалі іх ад мяне. Я вырашыў скласці акт аб правапарушэнні, бо выбары павінны адбывацца адкрыта і галосна”. 

“Я звярнуўся да старшыні гэтай камісіі, - гаворыць Алесь Паплыка, каб яна зарэгістравала мой акт у журнале зваротаў грамадзянаў, але яна проста праігнаравала мяне. Я патэлефанаваў у Цэнтрвыбаркам і распавёў пра парушэнні, якія адбываюцца на маім участку. Праз 15 хвілін сітуацыя карэнным чынам змянілася. Да мяне падыйшла старшыня ўчастковай камісіі і прапанавала пайсці на здзелку – я рву свой акт аб правапарушэнні, а яна дае мне неабходную для мяне інфармацыю. Я пагадзіўся. Старшыня камісіі дала мне наступныя звесткі 18,8% прагаласавала датрэмінова, на ўчастку зарэгістравана – 1806 чалавек. Хаця калі праз некалькі хвілін ёй нехта патэлефанаваў, яна прыбегла да мяне і сказала, што датэрмінова прагаласавала прыкладна 35%, што яна першапачаткова не ўключыла звесткі аб прагаласаваўшых у інтэнатах. Потым яна падыйшла да мяне ў трэці раз і сказала, што ўсё ж сапраўдныя звесткі аб датэрміновым галасаванні складаюць 18,8%. Я ўжо не ведаю, якім з гэтых лічбам верыць”, - падкрэслівае Алесь. 

Акрамя гэтага, назіральнік адзначае вельмі нізкую яўку выбаршчыкаў. 

Праваабаронца Барыс Бухель не бачыць у гэтай сітуацыі нічога аптымістычнага і адзначае, што на ніякія “здзелкі” са старшынёй участковай выбарчай камісіі не трэба ісці, што калі ёсць парушэнне – трэба складаць акт, калі яны яго не хочуць рэгістраваць і даваць інфармацыю, неабходную для назіральнікаў, аб ходзе выбараў, то пра гэта неабходна паведамляць міжнародным назіральнікам. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international