Польшча спыняе фінансаваньне «Glosu znad Niemna»

2005 2005-06-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Палякі ў Беларусі страцілі незалежны тыднёвік "Glos znad Niemna". Газэту Саюзу палякаў Беларусі ў апошнюю пятніцу выдала старое, залежнае ад афіцыйных уладаў кіраўніцтва Саюзу. Адзіным аўтарам, які падпісаў усе тэксты, быў Тадэвуш Кручкоўскі, былы старшыня СПБ. Ягоныя публікацыі ў некарысным сьвятле паказваюць польскія ўлады й новыя ўлады СПБ.

Палякі вырашылі востра прарэагаваць на паведамленьні зь Беларусі. Томаш Ліс зь Міністэрства замежных справаў сказаў, што Польшча ўстрымала фінансаваньне "Glosu znad Niemna".

“Адзінай нашай рэакцыяй будзе ліквідацыя крыніц фінансаваньня, бо вядома, што "Glos znad Niemna" выходзіў толькі дзякуючы фінансаваньню таварыства "Wspolnota Polska" і фундацыі "Pomoc Polakom na Wschodzie", -- паведаміў Томаш Ліс радыё “Палонія”. -- Магчыма, фінансаваньне возьмуць на сябе беларускія ўлады, калі ім так залежыць, каб гэтае выданьне выходзіла. Калі кіраўніцтва СПБ і рэдакцыя тыднёвіка будуць прызнаныя ў складзе, абраным на сакавіцкім сходзе СПБ, тады, зразумела, усё вернецца да ранейшай сытуацыі”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international