Гародня: Участковыя камісіі адмаўляюцца даваць звесткі

2008 2008-09-28T11:10:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гародні па Гродзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе на некаторых участках прадстаўнікі ўчастковых камісій не хацелі даваць звесткі па выніках датэрміновага галасавання. Так, старшыня ўчастковай выбарчай камісіі №18, што размешчана ў Гарадзенскім дзяржаўным прафвучылішчы №49, двойчы нават ігнараваў загад прадстаўніка акруговай камісіі аб прадастаўленні інфармацыі. Прыблізна такая сітуацыя назіралася на ўчастках №4 і 41. Урэшце інфармацыя, пасля некалькіх тэлефанаваньняў у акруговую камісію, усё ж прадастаўлялася.

Надзвычай уражвае адсотак прагаласаваўшых датэрмінова. Так, на ўчастку №5 Гродзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі, на якім спярша не хацелі рэгістраваць назіральніка ад Партыі БНФ, датэрмінова прагаласавалі 592 выбаршчыкі з 1800. На ўчастку № 42 гэтай жа акругі ажно 1000 з 2050 выбаршчыкаў. А на ўчастку №21, дзе ў спісах выбарцаў шмат студэнтаў, ажно 58% (!)

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international