На Случчыне міліцыя дапамагала людзям галасаваць за "патрэбнага чалавека"

2008 2008-09-28T12:00:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Каардынатар па назіранні на выбарах у Мінскай вобласці Мікалай Пахабаў сёння агучыў шэраг фактаў зафіксаваных парушэнняў.

Мікалай Пахабаў: "У Слуцкай выбарчай акрузе № 74 работнікі міліцыі дапамагалі выбаршчыкам, якія прыходзілі датэрмінова галасаваць, дапамагалі ім галасаваць за "патрэбнага чалавека". Гэта адбылося ў гімназіі № 1 (участак №7), на ўчастку № 29 - цэнтральная бібліятэка. Па гэтым пытанні была пададзеная скарга".

Паводле словаў Пахабава, падобныя "паслугі" прапаноўвалі выбаршчыкам сябры ўчастковых камісій у Пухавіцкім і Жодзінскім раёнах. Яны зафіксаваныя. У Барысаве жыхары інтэрната завода БАТЭ вымушаныя былі адзначацца ў каменданта, што прагаласавалі датэрмінова.

У Лагойскай акрузе № 67 кандыдатам у дэпутаты ў камісіях адмаўляліся даваць вынікі датэрміновага галасавання. А ў Плешчаніцах была арганізаваная піяр-акцыя для кандыдата ад ўлады - разам з мясцовымі чыноўнікамі ён удзельнічаў ва ўрачыстым запальванні паходні - у мястэчка якраз прыйшоў газ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international