Віцебск: Назіральнік ад аблвыканкама кіруе старшынёй камісіі

2008 2008-09-28T11:07:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На 53 участку  Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акругі №18  зарэгістравана шэсць назіральнікаў. Адзін - давераная асоба кандыдата, астатнія - ад структур улады. На дадзеным участку месцаў для назіральнікаў не прадугледжана. На апячатванні скрынкі для галасвання не было ні аднаго.

 

Назіральнік з’явіўся, як толькі журналіст звярнуўся да старшыні камісіі з просьбай паведаміць дадзеныя аб колькасці выбаршчыкаў, якія прагаласавалі датэрмінова і колькасці назіральнікаў. "Назіральніца" ад выканкама запатрабавала ў журналіста дакументы і загадала старшыне звесткі журналісту не падаваць. Старшыня паступіў па законе, але сам факт умяшання так званых назіральнікаў ад органаў ўлады насцярожвае…

 

Размешчаны ўчастак аналагічна ў двух пакоях. Калі назіральнікаў змесцяць у першай, то ні кабін, ні ўрны бачыць яны не змогуць. На 53-м участку датэрмінова прагаласавала 41 % выбарнікаў (1054 чал.).

"Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international