Пайшоў другі месяц галадоўкі Сяргея Скрабца за кратамі, а пракуратура адмовілася змяніць меру стрымання.

2005 2005-06-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла Радыё Свабода, гэткім спосабам адзін з актывістаў беларускай апазыцыі, кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” ў Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня пратэстуе супраць арышту й абвінавачаньняў на свой адрас, якія лічыць беспадстаўнымі.

Нагадаем, што былы дэпутат, які знаходзіцца ў Берасьцейскім сьледчым ізалятары, абвінавачваецца па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу – падрыхтоўка да злачынства й хабарніцтва.

16 чэрвеня Сяргея Скрабца зьбіраюцца наведаць ягоныя маці і жонка. Яны, а таксама бацька й брат, ужо некалькі разоў зьвярталіся да яго з просьбаю, каб ён спыніў галадоўку. З тым жа самым заклікам выступілі паплечнікі Скрабца па дэпутацкай групе "Рэспубліка" Валеры Фралоў і Ўладзімер Парфяновіч. Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла таксама зьвярнулася да Сяргея Скрабца з просьбай спыніць галадоўку. Аналягічны зварот прыняла й кіраўніцтва Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Малодшы брат былога парлямэнтара Аляксандар Скрабец спадзяецца, што Сяргей спыніць галадоўку на гэтым тыдні. А вось адвакат Міхаіл Хоміч гаворыць, што ягоны падабаронены зьбіраецца трымаць галадоўку "да канца".

14 чэрвеня берасьцейская пракуратура дала адмоўны адказ на хадайніцтва адваката Хоміча аб зьмене меры стрыманьня былому дэпутату. Сёньня спадар Хоміч паведаміў, што ён рыхтуе новае хадайніцтва – гэтым разам у суд. Неабходныя дакумэнты будуць перададзеныя туды 15 альбо 16 чэрвеня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international