Віцебск: Кандыдат Сямашка "пракалоўся"

2008 2008-09-28T00:31:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сустрэча ў гарадскім ваенкамаце Сяргея Сямашкі, кандыдата ў дэпутаты па Віцебскай-Чыгуначнай акрузе №19, з выбаршчыкамі пачалася з заявы прэтэндэнта, што дадзенае мерапрыемства праходзіць не па ягонай ініцыятыве. Ініцыятыва, маўляў, зыходзіла ад жыхароў бліжэйшых вуліц.

Пытанні выбаршчыкамі ставіліся вельмі жорстка. Але самае непрыемнае пытанне задала маці дзіцяці-інваліда: "Як у Вас паднялася рука прагаласаваць за адмену ільгот? Са сваімі прыбыткамі я не магу вывезці дзіця нават на лецішча". Кандыдат Сямашка мармытаў пра нейкую адрасную дапамогу. Толькі вось сярод выбаршчыкаў, якія прыйшлі ў ваенкамат на сустрэчу, асобаў, якія атрымліваюць гэтую самую адрасную дапамогу, не аказалася.

Цяжкім апынулася і бяскрыўднае, здавалася б, пытанне аб працэдуры камплектавання каманды па зборы подпісаў за вылучэнне. Сямашка растлумачыў, што асабіста гутарыў з кожным сябрам ініцыятыўнай групы. Кандыдата ў дэпутаты тут жа абвінавацілі ў хлусні. У зале прагучала: дырэктар школы №2 выклікаў настаўнікаў, уручаў ім пасведчанні сяброў ініцыятыўнай групы Сямашкі і распарадзіўся сабраць не меней за 80 подпісаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international