Віцебск: Агітацыю за кандыдата Аўчыннікава абавязалі праводзіць дворніка

2008 2008-09-27T23:56:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 верасня раніцай назіральнікі заспелі работніка па комплекснай прыборцы тэрыторыі (прасцей - дворніка) Маргалаву Алену Іосіфаўну за расклейваннем каля пад'ездаў дамоў Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акругі  №18 агітацыйных улётак у падтрымку кандыдата ад улады Віктара Аўчыннікава. Побач яна клеіла перадрук крытычнага артыкула з газеты "Витьбичи" пра дзеючага дэпутата парламента  і кандыдата ў дэпутаты Аляксандра Гудкова, які без узгаднення з  уладай вылучыў сваю кандыдатуру.

Алена Іосіфаўна растлумачыла, што такую задачу перад ёй і іншымі работнікамі пад страхам звальнення паставіла начальнік ЖЭУ-22 Пруднікава Галіна Іванаўна.

Кандыдатам Аляксандрам Гудковым па дадзеным факце была накіраваная скарга ў акруговую камісію. У гэты ж дзень адбыўся разгляд скаргі, і ў камісію была выкліканая для разбіральніцтва начальнік ЖЭУ. Яна растлумачыла, што раніцай да іх прыйшоў "добра апрануты малады чалавек", які "за шакаладку" папрасіў распаўсюдзіць агітацыйную прадукцыю кандыдата Аўчыннікава і артыкул пра кандыдата Гудкова, на што яны пагадзіліся. Хто гэты малады чалавек і як яго зараз шукаць, па словах Пруднікавай, ёй невядома. Акруговая камісія з палёгкай уздыхнула: раз невядома, то і парушэння ў вядзенні агітацыі, а тым больш подкупу ў выглядзе "шакаладкі" няма.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international