Віцебск: Кандыдата Левінава зноў зрабілі беспрацоўным

2008 2008-09-27T22:27:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэтым разам, дзякуй Богу, толькі пры інфармаванні віцебскіх выбаршчыкаў пра кандыдатаў.  

Віцебскія ўлады выпрабавалі новы спосаб інфармавання выбаршчыкаў: на цэнтральнай плошчы горада - плошчы Свабоды - усталяваны светадыёдны экран, дзе размяшчаецца інфармацыя пра ўсіх  кандыдатаў у дэпутаты парламента, зарэгістраваных чатырма акруговымі выбарчымі камісіямі.

Па гэтым "цуду тэхнікі" і гучнагаварыцелям распаўсюджваюцца, мякка кажучы, недакладныя звесткі пра незалежнага кандыдата ў дэпутаты па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19 Андрэя Левінава: аб ім гаворыцца як часова непрацуючым.

Нагадаем, што Андрэй Левінаў быў звольнены з органаў унутраных спраў за вылучэнне сваёй кандыдатуры ў дэпутаты, але ён неадкладна ўладкаваўся на працу ў ЗАТ "Выдавецкі дом "Віцебскі кур'ер". У агульных плакатах кандыдатаў у дэпутаты па акрузе ўказана яго новае месца працы.

Тэлефон кандыдата не змаўкае: калегі і выбаршчыкі цікавяцца, завошта яго зноў звольнілі.

Старшыня акруговай камісіі Іван Рыцько адмовіўся выслухаць па тэлефоне прэтэнзіі кандыдата, спаслаўшыся на занятасць. Адмовілася і Цэнтральная камісія неадкладна спыніць распаўсюд на ўвесь горад недакладных звестак пра кандыдата. Прыняўшы па тэлефоне інфармацыю ад даверанай асобы кандыдата, там паабяцалі пачаць разгляд.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international