Глыбокае: Ілжэ-агітатары для карцінкі

2008 2008-09-27T16:33:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Глыбокім супраць кандыдата ад Партыі БНФ Яраслава Берніковіча мясцовыя “адпаведныя органы”, не спадзеючыся, відаць, толькі на адміністратыўны рэсурс і датэрміновае галасаванне,  зладзілі правакацыю.

Днём 26 верасня па Глыбокім хадзілі групай мужчыны відавочна на моцным падпітку, валацужнага выгляду і раздавалі мінакам улёткі з праграмай Берніковіча. Па словах самога Яраслава, правакацыя магла быць звязана з тым, што якраз у гэты час у Глыбокае прыехала з мэтай асвятлення выбараў здымачная група Швецкага тэлебачання. Не выключае Берніковіч і варыянту, што “карцінку” з ілжэ-агітатарамі рабілі для здымачнай групы беларускага тэлебачання, каб “паказаць народу сапраўдны твар апазіцыянера”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international