Барысаў: Удзел у выбарах ужо не права, а абавязак

2008 2008-09-27T16:30:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На дзвярах пад'ездаў дамоў на вуліцы Трусава, размешчаных на тэрыторыі выбарчага ўчастку №20 Барысаўскай гарадской выбарчай акругі №62, расклееныя ўлёткі, у якіх сцвярджаецца, што "у адпаведнасці з Выбарчым Кодэксам Рэспублікі Беларусь, удзел у выбарах з'яўляецца АБАВЯЗКАМ кожнага грамадзяніна  Рэспублікі Беларусь, дасягнуўшага 18 гадоў". 

Між тым, у артыкуле 5 дзеючага Выбарчага кодэкса, якая называецца "Свабодныя выбары і ўдзел у рэферэндуме", гаворыцца аб тым, што выбаршчык асабіста вырашае, ці ўдзельнічаць яму ў выбарах і за каго галасаваць. 

Жыхары  вуліцы Трусава вядомыя сваімі пратэстнымі настроямі. На выбарах у мясцовыя Саветы ў 2007 году многія з іх прагаласавалі за кандыдата ў дэпутаты гарадскога і абласнога Саветаў сябра Партыі БНФ Дзмітрыя Бабіцкага.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international