Віцебск: Барацьба скаргаў. Кандыдату ад ПКБ вынесена папярэджанне

2008 2008-09-27T16:17:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 верасня адбылося паседжанне акруговай выбарчай камісіі Віцебскай-Кастрычніцкай выбарчай акругі №20.

Камісія разглядала дзве скаргі аб парушэнні заканадаўства падчас агітацыйнай кампаніі. Адну скаргу падаў дырэктар УА "Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж" кандыдат Аляксандр Ласякін на свайго канкурэнта ад ПКБ Аляксандра Вінаградава. Ласякін паведаміў, што Вінаградаў раскідаў па паштовых скрынях агітацыйныя ўлёткі, вырабленыя за межамі Рэспублікі Беларусь (Расія). У выніку разгляду скаргі было ўстаноўлена, што ўлёткі надрукаваныя задаўга да абвяшчэння даты выбараў, і да перадвыбарчай агітацыі ніякага дачынення не маюць. Аднак камісія вынесла Аляксандру Вінаградаву папярэджанне.

А вось па заяве праваабаронцы Паўла Левінава аб парушэнні выбарчага заканадаўства тым жа Аляксандрам Ласякіным, камісія вынесла рашэнне - парушэння няма. Заява датычылася таго, што кандыдат Ласякін, як пра гэта паведаміла гарадская газета "Витьбичи", зрабіў падарунак сваім выбаршчкам у выглядзе бясплатнага канцэрту групы «Тяни-Толкай».

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international