Бабруйская філія Праваабарончага цэнтру “Вясна” абрабавана.

2005 2005-06-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У выходныя дні офіс бабруйскай філіі праваабарончай арганізацыі “Вясна” быў абрабаваны. З памяшкання вынеслі 10 крэслаў, тэлефон, гарбатнік, абагравальнік, знялі жалюзі і нават бел-чырвона-белы сцяг. Кіраўнік філіі Ходзька Ігар знаходзіўся ў той момант у паездцы і атрымаў гэтую інфармацыю па тэлефоне. Прадстаўнікі праваахоўных органаў, прыехаўшы на месца злачынства, папрасілі даць спіс людзей, якія наведваюцца ў офіс, патлумачыўшы гэта тым, што трэба шукаць злачынцаў сярод “сваіх”. Цяпер кожны, хто меў дачыненне да праваабарончай арганізацыі, будзе знаходзіцца пад падозраннем.
Па факту кражы ўзбуджана крымінальная справа.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства