Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска прыгаварыў Андрэя Кімава да палутара гадоў “хіміі”.

2005 2005-06-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 чэрвеня 2005 года, суд Цэнтральнага раёна горада Мінска прыгаварыў дэпутата Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня, бізнэсоўца і палітыка Андрэя Клімава да палутара гадоў абмежаваньня волі. У тэрмін былі залічаныя два месяцы, якія А. Клімаў ужо адседзіў, знаходзячыся пад вартай у СІЗА г. Мінска. А. Клімаў быў вызвалены ў залі суда і зараз мае 10 дзён на касайцыйнае абскарджаньне вынесенага прысуду ў Мінскім гарадскім судзе.
Нагадем, што А. Клімаў абвінавачваўся паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (арганізацыя групавых дзеньняў, што груба парушаюць грамадскі парадак). Парушэньне, на думку сьледства, выразілася ў тым, што А. Клімаў арганізаваў і правёў несанкцыянаваную масавую акцыю ў цэнтры г. Мінска 25 сакавіка гэтага году.
Трэба адзначыць, што акцыя пратэсту 25 сакавіка насіла выключна мірны, негвалтоўны характар.
У сваёй прамове прадстаўнік дзяржаўнага абвінавачваньня, пракурор Вадзім Пазьняк прасіў пакараць А. Клімава трыма гадамі пазбаўленьня волі ў калоніі строгага рэжыму.
Аднак, гэта не апошняе судовае разьбіральніцтва ў адносінах да А. Клімава.
Ен таксама абвінавачваецца ў паклёпе на прэзідэнта (ч. 2 арт. 368 КК) і ў абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 КК) за выказваньні ў адрас Аляксандра Лукашэнкі ў ягоных артыкулах і кнігах.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international