Вілейка: Безальтэрнатыўнасць выбару негатыўна адбіваецца на галасаванні

2008 2008-09-27T14:02:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тое, што па Вілейскай выбарчай акрузе балатуецца толькі адзін кандыдат, стаўленік улады, негатыўным чынам адбіваецца на працэсе галасавання і яўцы выбаршчыкаў. Як адзначаюць назіральнікі, пры датэрміновым галасаванні многія, пабачыўшы ў бланку толькі адно прозьвішча, нават не ідуць у кабінку. Бюлютэні для галасавання людзі проста выкідваюць, часта дэманстратыўна іх парваўшы.

Нагадаем, што па Вілейскай выбарчай акрузе №61, у якую ўваходзяць Вілейскі і Мядзельскі раёны, застаўся толькі адзін кандыдат у дэпутаты - стаўленік ад улады Спільнічэнка І.А., галоўны ўрач вялейскага ТМА. Тут на розных этапах выбарчай кампаніі былі выціснуты іншыя прэтэндэнты на дэпутацкі мандат, у тым ліку і старшыня Менскай абласной арганізацыі Партыі БНФ мядзелец Дзмітрый Вінаградаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international