Смаргонь: Выбары ў закрытым рэжыме

2008 2008-09-27T13:42:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Смаргоні ў сувязі з абвешчаным грамадскімі актывістамі асабістым байкотам выбараў, назіранне за імі вядуць толькі два чалавекі. Гэта былы прэтэндэнт у кандыдаты Ірына Вештард, якая назірае ў акруговай камісіі, і правабаронца Аляксандр Дзергачоў, які выконвае функцыю назіральніка на ўчастку для галасавання №5.

На працягу першых двух дзен датэрміновага галасавання  назіральнікі зафіксавалі цікавы факт. Па заканчэнні кожнага дня  адзін з сяброў участковай камісіі па тэлефоне паведамляў  колькасць прагаласаваўшых за дзень. Пытанне – каму? Па дамове паміж назіральнікамі Ірына Вештард прысутнічала два дні ў акруговай камісіі, якая месціцца у Смаргонскім райвыканкаме, акурат у апошні час галасавання. Але дзяжурны сябра акруговай камісіі ніякай інфармацыі ад участковых камісіяў не прымаў і не фіксаваў. Адсюль вынікае, што выбарчым працэсам кіруе, па ўсім відаць, не акруговая камісія, а райвыканкам.

І што цікава. У першы дзень  інфармацыя перадавалася з тэлефона, які размешчаны непасрадна ў зале галасавання. Падчас перадачы дадзеных Аляксандр Дзергачоў даведаўся, што прагаласавала 0,91% выбаршчыкаў (вядома, па Гарадзенскай вобласці гэта лічба складала 2,5%). Пасля ж другога дня галасавання ад галоснасці выбарчага працэсу не засталося і следу: усе тры дзяўчыны -- сябры камісіі адмовіліся называць лічбу прагаласаваўшых. А адна з іх дэманстратыўна забрала тэлефонны апарат і пайшла з ім ў суседні пакой, дзе ўстаноўлена, відавочна, паралельная сувязь, каб перадаць вынікі яўкі выбаршчыкаў.

Зрокава ж у гэты дзень прагаласавала каля 35 чалавек. Гэта яшчэ  каля 2%. Адсюль вынікае, што ў выбарчым участку прагаласавала за два дні прыкладна столькі выбаршчыкаў, сколькі ў сярэднім на Гарадзеншчыне за адзін. Відавочна, гэта акалічнасць настолькі ўстрывожыла адпаведныя структуры, што выбарчы працэс стаў весціся па ранейшых тэхналогіях. Гэта значыць, закрыта і негалосна. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international