«Рэпарцёры без межаў» не задаволеныя асвятленнем выбарчай кампаніі ў беларускіх СМІ

2008 2008-09-27T13:33:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» незадаволеная тым, як беларускія медыя асвятляюць выбарчую кампанію. Да такой высновы арганізацыя прыйшла, азнаёміўшыся з вынікамі маніторынгаў БАЖ і АБСЕ. Адпаведная заява 26 верасня з’явілася на сайце «Рэпарцёраў».

Грунтуючыся на выснове маніторцаў БАЖ пра адсутнасць палітычных дэбатаў у СМІ, «Рэпарцёры», у прыватнасці, заявілі: «Мы шкадуем, што не адбылося паляпшэння ў асвятленні выбарчай кампаніі, тым больш што гэта быў шанец для Беларусі нармалізаваць стасункі з міжнароднай супольнасцю».

Рэпарцёры цытуюць таксама вытрымку са справаздачы АБСЕ, прэзентаванай 19 верасня, у якой утрымліваецца крытыка дзяржаўных СМІ: «Медыя — як лакальнага, так і нацыянальнага ўзроўню – засяроджваліся на працэдурных аспектах выбарчага працэсу. Большасць СМІ, пераважна фінансаваных з бюджэту, надавалі больш увагі прэзідэнту і іншым прадстаўнікам дзяржаўнай улады…, чым ролі парламента альбо кандыдатам».

Арганізацыя таксама згадвае праблемы, з якімі пачалі сутыкацца журналісты напярэдадні галасавання. У прыватнасці, у поле іх зроку трапіў інцыдэнт з карэспандэнтам «Народнай волі» Юрыем Дзядзінкіным, якому сябры выбарчай камісіі не дазволілі фатаграфаваць на ўчастку ход датэрміновага галасавання.

(Цалкам пераклад тэксту заявы зьявіцца пазней на сайце Беларускай асацыяцыі журналістаў)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international