Гарадзенскія партыйныя структуры Грамады (БСДГ) зьліквідаваныя.
10.06.2005.
Кіраўніцтва гарадзенскай філіі Грамады (БСДГ) атрымала ліст з упраўленьня юстыцыі гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту, за подпісам начальніка ўпраўленьня юстыцыі А.Н.Сенькевіча. У ім паведамляецца, што ў сувязі з тым, што гарадзенская гарадзкая філія Грамады, а таксама першасныя партыйныя суполкі БСДГ Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Гародні зарэгістраваныя на юрыдычных адрасах, якія знаходзяцца ў шматкватэрных жылых дамах, гэтыя партыйныя структуры выключаныя з рэгістрацыі з 01.06.2005г. Кіраўніцтву гарадзенскіх партыйных структураў Грамады прапаноўваецца да 15.06.2005г. здаць пасьведчаньні аб рэгістрацыі і іншыя партыйныя дакументы.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








