Глыбокае: Берніковіч правёў пікет на ганку райвыканкаму

2008 2008-09-26T13:12:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кандыдат ад Партыі БНФ па Глыбоцкай выбарчай акрузе № 22 Яраслаў Берніковіч у рамках сваёй агітацыйнай кампаніі правёў аднаасобную акцыю пратэсту супраць недэмакратычных мэтадаў, якія выкарыстоўваюцца падчас гэтых выбараў. Акцыя адбывалася ў цэнтры Глыбокага, а гледачамі былі шматлікія мінакі.

— У мяне быў на шыі плякат з надпісамі “Не — адміністрацыйнаму рэсурсу! Не — беспрынцыповай выбарчай камісіі! Закон роўны для ўсіх!”. Стаяў я на ганку райвыканкаму, дзе месьціцца акруговая выбарчая камісія. Выйшла сакратарка, спыталася, ці ёсьць у мяне дазвол на правядзеньне акцыі. Я адказаў, што гэта мой мэтад агітацыі і сёньня я маю права агітаваць, — распавёў Яраслаў Берніковіч.

Мінакам, якія падыходзілі й пыталіся, што адбываецца, дэмакратычны кандыдат тлумачыў: ён пратэстуе супраць таго, што гэтая кампанія праводзіцца са шматлікімі парушэньнямі выбарчага заканадаўства, перадусім з боку ягонага канкурэнта, старшыні віцебскага аблвыканкаму Ўладзімера Андрэйчанкі.

Яраслаў Берніковіч падаў у акруговую камісію шэраг скаргаў — пра тое, што ўлёткі праўладнага кандыдата абавязалі разносіць паштароў, пра тое, што яго з нумара ў нумар “піяраць” мясцовыя дзяржаўныя СМІ. Але камісія не прызнала гэтыя факты парушэньнямі. Таму кандыдат-апазыцыянэр вырашыў зьвярнуцца да грамадзкасьці, каб данесьці да яе сваю думку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international