Жанна Літвіна - лаўрэат прэміі Фонда Эберта па правах чалавека

Тэгі: свабода слова
Крыніца: Прэс-служба БАЖ

Як ст­ала вядома прэс-службе БАЖ, старшыня грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Жанна Літвіна стала лаўрэатам прэміі ­Фонда імя Фрыдрыха Эберта ­па правах чалавека ў 2008 годзе.

"Свабода слова з’яўляецца неад’емнай часткай грамадзянскіх свабод і правоў чалавека. Калі яе няма, то і ўсе астатнія правы чалавека знаходзяцца пад пагрозай. Таму асноўная задача БАЖу – рабіць ўсё магчымае для абароны свабоды слова. Прысуджэнне гэтай прэміі азначае, што нашыя намаганні маюць пэўны плён", - так пракаментавала навіну прэс-службе ГА "БАЖ" сама Жанна Літвіна.

­Цырымонія ўганаравання адбудзецца 12 снежня 2008 г. у Берліне. Плануецца, што з урачыстай прамовай выступіць Маціас Плацэк, прэм’ер-міністр федэральнай зямлі Брандэнбург (Германія).

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international