Баранавіцкай недзяржаўнай газеце адмовілі ў інфармацыі пра датэрміновае галасаванне

2008 2008-09-26T12:44:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прадстаўнікі акруговых выбарчых камісій г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна адмовіліся прадаставіць карэспандэнту недзяржаўнай мясцовай газеты «Intex-press» Руслану Гарбачову інфарма­цыю пра колькасць выбаршчыкаў, што прагаласавалі датэрмінова.

З гэтым пытаннем 25 верасня карэспандэнт «ІР» звярнуўся­ па тэлефоне ў выбарчую камісію Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 5. Дзяжурны сябра камісіі, які падняў трубку, адмовіўся назваць лічбы і перанакіраваў да сакратара.

Cакратар выбарчай камісіі Сяргей Пузікаў — спецыяліст аддзела ідэалагічнай працы Баранавіцкага гарвыканкама — адказаў журналісту, што такія звесткі яны не збіраюць, і параіў звярнуцца да начальніка арганізацыйна-кадравай працы гарвыканкама Алега Савося. (Па звестках службы маніторынгу БАЖ, А. Савось не ўваходзіць у склад выбарчай камісіі Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 5).

Але 26 верасня ў гутарцы з Р. Гарбачовым А. Савось таксама не змог агучыць патрэбныя лічбы, заявіўшы, што ў яго такіх звестак няма. Журналіст спаслаўся на словы сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка пра тое, што інфармацыя пра колькасць датэрмінова прагаласаваўшых збіраецца на ўзроўні акруговых камісій. Аднак гэта сітуацыі не змяніла.

У выбарчай камісіі Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі № 7 дзяжурная супрацоўніца адказала карэспандэнту «Intex-press», што да яе паступіла лічба ў 6,3%, аднак яна не ведае, за які гэта перыяд.

У выніку звесткі пра ход датэрміновага галасавання ў баранавіцкім рэгіёне мясцовая газета атрымала ў Цэнтрвыбаркаме краіны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international