На Віцебшчыне працягваюцца парушэнні правоў непраўладных кандыдатаў

2008 2008-09-27T12:43:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кандыдатка са спісу АДС старшыня незарэгістраванага прафсаюзу прадпрымальнікаў “Разам” Ірына Яскевіч вымушаная падаць скаргу на тое, што акруговая камісія заплюшчвае вочы на парушэнні Выбарчага кодэксу з боку кандыдата ад улады.

У той час як да ейных агітацыйных матэр’ялаў у камісіі праявілі звышпільнасць і забаранілі друкавацца ў нямаючых адпаведнай ліцэнзіі вытворцаў, а ў дазволенай друкарні тэлезавода вырабілі шэрую і неахайную прадукцыю, ейны супернік Віктар Аўчыннікаў, які ідзе па спісу ўладаў, надрукаваў прагожыя каляровыя плакаты без інфармацыі пра ліцэнзію і адрас выканаўцы, адсутнічае нумар замовы. Гэта дазваляе надрукаваць любую колькасць паасобнікаў. Што і выявілі сябры каманды Яскевіч, якая паведаміла:

На адным з плакатаў напісана 20 паасобнікаў. Не прыкладаючы асаблівых намаганняў, наведаўшы толькі 5 крамаў, мы налічылі іх больш за 30.

Але, у першую чаргу ў парушэннях кандыдатка ад дэмсілаў вінаваціць старшыню акруговай камісіі Тацяну Аўтухову.

Ірына Яскевіч кажа:

Гэта больш за ўсё парушэнні з боку старшыні акруговай камісіі, паколькі гэта яна прыняла дзеля распаўсюду дакуманты, агітацыйныя матэр’ялы...

Тым больш, паводле чальцоў камісіі кандыдату Аўчыннікаву, была аб’яўленая заўвага за тое, што ён – галоўны урач абласной больніцы –  выкарыстоўваў адміністратыўны рэсурс і нават распаўсюджваў свае агітацыйныя матэр’ялы праз працаўнікоў “Хуткай дапамогі”.

На закрытым участку ў абласной больніцы адмаўляліся дапускаць у якасці назіральнікаў давераных асобаў Яскевіч, а рашэнне спрабавалі знайсці праз свайго кіраўніка-кандыдата і супрацоўнікаў гарвыканкама, а не акруговай камісіі. Дарэчы, нумароў тэлефону гэтай камісіі чамусці ня ведаюць на значнай колькасці выбарчых участкаў, што сведчыць пра дрэннае іхнае камплектаванне выканаўчай уладай.

Пасміхаючыся з міту пра роўныя ўмовы, Ірына Яскевіч іранічна канстатуе:

 – Я не разумею, чаму розныя падыходы да розных кандыдатаў.

І дадае:

 – Мяркую, што гэта робіцца ад безпакаранасці.

Яшчэ горш справы ў глыбінцы. Як расказваюць людзі, месцічаў адкрыта агітуюць галасаваць за праўладных кандыдатаў нават старшыні сельсаветаў, а плакаты іхных супернікаў здзіраюць нават чальцы выбарчых камісіяў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international