“Народная Воля” павінна выплаціць 15 мільёнаў рублёў 6 жыхарам Клецку і Салігорску

2005 2005-06-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Радыё Свабода паведаміла, што 9 чэрвеня суд Ленінскага раёну сталіцы забавязаў газэту “Народная Воля” выплаціць па 3 мільёны рублёў тром жыхарам Клецку. Нагадаем, што напярэдадні суд вынес яшчэ адно рашэньне: выплаціць па 2 мільёны рублёў кампэнсацыі тром супрацоўнікам “Беларуськалію”, якія патрабавалі ад газэты кожны 50 мільёнаў рублёў. Суд прызнаў зьневажальнымі для іх гонару і годнасьці публікацыю подпісаў пад зваротам аб стварэньні руху “Воля народу” і забавязаў газэту надрукаваць абвяржэньне.
Судзьдзя Тацяна Жулкоўская разгледзела пазовы ад чатырох жыхароў Клецку — галоўнага лекара мэдычнага аддзяленьня Клецку Пятра Талайкі, дырэктаркі вясковай школы Ліліі Лібер, брыгадзіра Івана Гудзька і намесьніцы дырэктара 2-й клецкай школы Ірыны Закруты. Кожны зь іх патрабаваў прызнаць несапраўднай і зьневажальнай публікацыю іх подпісаў пад стварэньнем руху “Воля народу”, а таксама выплаціць ім 5 мільёнаў рублёў кампэнсацыі кожнаму. Галоўны рэдактар газэты Іосіф Сярэдзіч прапанаваў пазоўнікам, каб яны адмовіліся ад матэрыяльных прэтэнзіяў, а газэта надрукуе абвяржэньне. Але жыхары Клецку, як і раней жыхары Салігорску, на гэта не пагадзіліся. Выступаючы ў судовай залі, усе пазоўнікі казалі пра тое, што яны падтрымліваюць дзейнага прэзыдэнта і ня ставілі подпісаў пад зваротам.
Як заявіў Радыё Свабода кіраўнік цэнтру юрыдычнай дапамогі СМІ Міхаіл Пастухоў, камэнтуючы рашэньні судоў, у газэце сапраўды былі надрукаваныя несапраўдныя зьвесткі. Але, на думку Пастухова, не было падставы прысуджаць кампэнсацыю маральных стратаў, паколькі ў звароце, пад якім былі пастаўленыя подпісы грамадзянаў, не было нічога абражальнага для іх гонару і годнасьці.

Іосіф Сярэдзіч яшчэ ня вырашыў, ці будзе ён абскарджваць рашэньні судоў. Усяго “Народнай Волі” належыць выплаціць 15 мільёнаў рублёў — гэта каля 7 тысяч даляраў.

У панядзелак у судзе Ленінскага раёну працягнецца разгляд пазову лідэра Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча да газэты “Народная Воля”. Гайдукевіч патрабуе прызнаць несапраўднымі апублікаваныя ў газэце зьвесткі пра ягоную запазычанасьць рэжыму Садама Хусэйна і выплаціць кампэнсацыю 200 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international