Кандыдаты па Віцебскай вобласці заяўляюць, што дзяржаўныя СМІ цэнзуравалі іх праграмы

2008 2008-09-27T12:30:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/b-gaurucikau.jpg
Прэтэндэнт на дэпутацкі мандат Аляксей Гаўруцікаў

Прэтэндэнт на дэпутацкі мандат Аляксей Гаўруцікаў

Кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыняльнага сходу Беларусі з так званага «Еўрапейскага спісу»­, якія балатуюцца ў Віцебскай воблаці, заявілі, што мясцовыя дзяржаўныя газеты – «Віцьбічы», «Народнае слова», «Віцебскі рабочы», а таксама некаторыя раённыя выданні выкарыстоўвалі цэнзуру, калі друкавалі іх перадвыбарныя праграмы. Пра гэта кандыдаты паведамілі падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі, якія адбылася ў сядзібе Партыі БНФ.

Як адзначыў прэтэндэнт на дэпутацкі мандат Аляксей Гаўруцікаў, самая масавая ў Віцебску газета «Віцьбічы» паставіла перад ім умову: альбо ён здымае апошні сказ «Однако руководству нашей страны, видимо, важнее сохранить хлебные места и передать их по наследству своим детям, нежели гарантировать благополучие народу», альбо яму адмаўляюць у праве надрукаваць праграму. «Мне адмаўлялі менавіта з-за гэтай фразы — маўляў, я публічна абражаю прэзідэнта, — адзначыў А. Гаўруцікаў. – Улічваючы той факт, што гэтая­ газета самая масавая, я быў змушаны выкраслі­ць гэтую фразу. Фактычна, гэта была цэнзура над маім тэкстам».

 

Па словах кандыдата ў дэпутаты, астатнія прэтэндэнты з «Еўраспісу» пасля скаргаў у ЦВК змаглі надрукаваць свае праграмы ў дзяржаўных выданнях. «Аднак што зрабілі дзяржаўныя газеты? Напрыклад, газета “Віцебскі рабочы” надрукавала праграму Галіны Козыравай, але не ў суботу, як планавалася, і калі выданне выходзіць накладам 100 тысяч асобнікаў, а ў аўторак, калі наклад складае 7 тысяч, — сказаў А. Гаўруцікаў. — Тое ж самае атрымалася і з праграмай Ігара Каныгіна, які падаў яе для друку ў “Народнае слова”. Апроч таго, мы спрабавалі набыць у кіёсках узор гэтай газеты, але ў кіёсках яе папросту не было».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international