viasna on patreon

Барысаў: Участковыя камісіі атрымалі інструкцыі?

2008 2008-09-26T18:16:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

Як паведаміў Леў Марголін, кіраўнік перадвыбарчага штаба кандыдата ў дэпутаты па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62 Віктара Гарбачова, складаецца ўражанне, што ўчастковыя выбарчыя камісіі ў гэтай акрузе атрымалі пэўныя інструкцыі з нагоды "апячатвання" урнаў для датэрміновага галасавання.

 

Пасля заканчэння галасавання лісток, на якім распісваюцца два сябры ўчастковых камісій, прымацоўваецца да ўрны скотчам. Клейкая стужка лёгка адлучаецца ад лакаванай фанеры, не пакідаючы аніякіх слядоў.

 

На пытанне Марголіна, чаму апячатванне ўрны робіцца менавіта так, старшыня  ўчастковай камісіі №33 намеснік дырэктара па ідэалогіі ААТ "Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання" Аляксандр Андрэеў, адказаў, што ў іх няма ўказанняў, забараняючых вырабляць апячатванне скотчам. Напрошваецца выснова аб тым, што ў Андрэева і іншых старшыняў участковых камісій ёсць указанне, як трэба рабіць апячатванне.

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства